?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Джон Дан - Супольнасць

Бордон - Вэнэра, Марс і Купідон




Джон Дан John Donne
Супольнасць Supoljnascj
Пераклад Mацея Хокмы Pieraklad Matheja Chokmy
Чытаць орыкгіна́л Čytacj orïginàl
*Экстрэм (лат.: extremus – крайні) – крайнасць. *Extrem (lat.: extremus – krajni) – krajnascj.
**Шых (ст.-блр.: шыхъ) – строй. **Šych (st.-blr.: шыхъ) – stroj.

Дабро – любіць, зло ж – не любіць
Мы мусім, так таму і быць;
Але ёсць рэчы і паміж
Экстрэмаў*, тымі бо іх наш
Спачатку – так, затым – інакш
Настрой малюе фарбамі.

Калі б Натура частку з ўсіх
Жанчын – злом, іншу ж частку з іх –
Дабром зробі́ла, – атхіляць
Мы гетых мусім, й любіць – тых;
Калі ж не ставяцся у шых**,
Змяшана ўсё – дык карыстаць!.

Было б то бачна, каб дабром
Былі: дабро стаіць рэбро́м,
І бачна ўсім. Калі ж ўсі – зло –
Жанчыны, – iх одра́зу б век
Сканчаўся: гіне чалавек
У зле, і іх бы не было.

Яны ж ёсць, нашыя плоды́;
І як нам абмінуць сады
Кахання? Поспробу́е хтосць,
Хтосць пажуе, хтосць выплюне,
Ды верным ежы ніхто ж не
Бывае: выкідаюць косць.

Dabro – liubicj, zlo ž – nie liubicj
My musim, tak tamu i bycj;
Ale joscj rečy i pamiž
Extremaw*, tymi bo ïch naš
Spačatku – tak, zatym – inakš
Nastroj maliuje farbami.

Kali b Natura častku z wsich
Žančyn – zlom, inšu ž častku z їch –
Dabrom zrobìla, – atchiliacj
My hetych musim, j liubicj – tych;
Kali ž nie staviacsia u šych**,
Zmiašana wsio – dyk karystacj!.

Bylo b to bačna, kab dabrom
Byli: dabro staïсj rebròm,
I bačna wsim. Kali ž wsi – zlo –
Žančyny, – ich odràzu b viek
Skančawsia: hinie čalaviek
U zle, i ïch by nie bylo.

Jany ž joscj, našyja plodỳ;
I jak nam abminucj sady
Kachannia? Posprobùje chtoscj,
Chtoscj pažuje, chtoscj vypliunie,
Dy viernym ježy nichto ž nie
Byvaje: vykidajucj koscj.




БЕЛАРУСКАЯ ЛАТЫНКА ДЛЯ "ЧАЙНІКАЎ" (РАСКЛАДКА КЛАВЬЯТУРЫ)
НАВІКГАТАР ПА ЖЖ/ NAVIGATAR PA ŽŽ

Profile

Ja
misternet
misterNET

Latest Month

December 2011
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Powered by LiveJournal.com